Ад 1 верасня спрабаваў пазнаёміцца са студэнтамі першых курсаў розных факультэтаў нашага ўніверсітэта, якія прысутнічалі на лінейцы ў Дзень ведаў. Асобныя фотаздымкі зроблены падчас перапынкаў у вучэбных аўдыторыях. На іх патрапілі студэнты не толькі першага курсаў, старэйшых.
На выпускных курсах у завочнікаў пачаліся дзяржаўныя экзамены, а праз нейкі час пачнуцца абароны дыпломных прац. За месяц пэўная колькасць студэнтаў завяршыла напісанне навуковых прац для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ.
Актыўны ўдзел студэнты прынялі ў правядзенні Дзён адчыненых дзвярэй, дзе яны прадстаўлялі свае факультэты, весялілі наведвальнікаў, удзельнічалі ў канцэртнай праграме.
Першакурснікі ўжо рыхтуюцца да традыцыйнага Шоу першакурснікаў, якое адбудзецца крыху пазней.
https://www.ggau.by/nowosti/2490-zavyarshy-sya-pershy-mesyats-vuchoby-studenta-gdau#sigProId654443f3dd