З 28 верасня да 1 кастрычніка ў нашым універсітэце праходзіў стажыроўку дацэнт кафедры ветэрынарнай санітарыі Казахскага АТУ імя С. Сейфуліна (г. Астана), кандыдат ветэрынарных навук Юрый Аляксандравіч Балджы.
Пазнаёміліся мы з ім у працоўным пакоі загадчыка кафедры гігіены жывёлы Алы Пятроўны Свірыдавай. Менавіта дзейнасць гэтай кафедры найбольш цікавіла нашага госця. Коратка ён расказаў пра сябе. Аказалася, што ён мае шмат патэнтаў, звязаных з дзейнасцю сваёй кафедры, якія дапамагаюць хутка правесці ветсанэкспертызу мяса ці малака. Навуковыя стажыроўкі Юрый праходзіў ва ўніверсітэтах Славакіі, Чэхіі, Украіны, Турцыі, Расіі, Германіі. І вось нарэшце дабраўся да Гродна.
За час стажыроўкі Юрый Балджы пазнаёміўся з усімі кафедрамі факультэта ветэрынарнай медыцыны, навукова-даследчай лабараторыяй, у тым ліку і з ДНК-лабараторыяй, з анатамічным музеем, з якім яго знаёмілі нашы маладыя навукоўцы Андрэй Башура і Павел Вашкевіч. Разам з гэтымі навукоўцамі мы наведалі ў апошні дзень стажыроўкі Юрыя малочна-таварны комплекс "Батароўка" СПК "Прагрэс-Вярцялішкі", а таксама Гродзенскае племпрадпрыемства ў пасёлку Берагавы.
Уражанне, якое атрымаў у гэты раз, заставіла мяне з павагай адносіцца да робатаў, якія замяняюць на комплексе даярак. Пра дзейнасць комплексу нам расказвалі мой былы студэнт, раней стараста студэнцкай групы - Сяргей Ляпеша, які працуе на комплексе заатэхнікам ўжо пяты год і Іван Казіміравіч Абуховіч, стаж працы якога ў СПК складае ўжо 30 гадоў. Сяргей расказаў, што на комплексе працуюць і нядаўнія выпускнікі нашага факультэта ветэрынарнай медыцыны – Павел Шлык і Ян Савоська. З дзейнасцю племпрадпрыемства нас пазнаёміў намеснік дырэктара. Падыйсці блізка да племянной жывёлы мы не змаглі, паколькі партыя БРЖ пароды "лімузіны" толькі нядаўна закуплена ў Венгрыі і знаходзілася на каранціне.
Вольны час які заставаўся ў Юрыя мы выкарыстоўвалі для знаёмства з горадам, яго гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, а таксама музеямі.
https://www.ggau.by/nowosti/2488-stazhyro-ka-gdau-supratso-nika-kazakhskaga-agratekhnichnaga-niversiteta-imya-s-sejfulina#sigProIdfac5491415