Гэтыя дні праходяць адначасова з выставай "Вінаград-2015". На пляцоўцы перад галоўным корпусам аграрнага ўніверсітэта размешчаны намёты, у якіх прадстаўлены дасягненні факультэтаў. Самі студэнты расказваюць патэнцыяльным абітурыентам аб сваіх спецыяльнасцях, дэманструюцьнейкія цікавыя рэчы.
Мяне вельмі зацікавіла экспазіцыя біятэхналагічнага факультэта. Малады навуковец А. Малец прывёз са сваёй фермерскай гаспадаркі апліканак (так называлі цэсарак у маёй вёсцы), розныя пароды курэй, гусей. Побач нехта размясціў фермерскіх трусоў, якіх наведвальнікі пастаянна спрабавалі пагладзіць. Хлопцы з школы № 8 захапіліся даеннем каровы, не зусім натуральнай, але даенне ў іх атрымлівалася зусім праўдападобным.
У намётах інжынерна-тэхналагічнага факультэта хлеба-булачныя вырабы, каўбасы і сыры (да майго прыходу апошнія прыбралі з-за высокай тэмпературы, каб не сапсаваліся). Мікраскопы з прэпаратамі былі прадстаўлены двума факультэтамі – ветэрынарнай медыцыны і аховы раслін. У намёце агранамічнага факультэта – ураджай самых розных сельскагаспадарчых культур, а іх аказваецца шмат.
Кафедра механізацыі прадставіла розную сельскагаспадарчую тэхніку, перад якой адна з машын, на якой студэнты праходзяць бяскоштавае навучанне для здачы на правы вадзіцеля катэгорыі "В". Такое ў Гродна магчыма толькі ў ГДАУ.
У гэтыя дні перад галоўным корпусам прадстаўлены і экспазіцыі некалькіх фірм, якія звязаныя з сельскай гаспадаркай.
Дэкан падрыхтоўчага факультэта Рэгіна Янкелевіч у гэты дзень таксама кансультавала і частавала яблыкамі і ягадамі галубікі школьнікаў, якія прыходзілі арганізавана са сваімі настаўнікамі. Тут жа прысутнічалі і дэканы ўсіх астатніх факультэтаў. Прафарыентацыйная праца будзе працягвацца і ў наступныя дні. Пабачыў шмат знаёмых студэнтаў, якія не толькі ўдзельнічалі ў прадстаўленні сваіх факультэтаў, але і ў нумарах мастацкай самадзейнасці. Часам пад гучную музыку прысутныя танцавалі.
На свяце прысутнічалі і вялікія лялькі, якія прадстаўлялі вобразы кураняці, свінні і каровы. Яны з задавальненнем фатаграфаваліся з тымі, хто жадаў.
https://www.ggau.by/nowosti/2483-17-19-verasnya-gdau-pravodzits-dni-adchynenykh-dzvyarej-dlya-shkolnika#sigProId218c29fd87
Видеосюжет от телеканала Гродно плюс