У гэтым годзе выстава вінаграду будзе працаваць тры дні, у тым ліку ў суботу 19-га верасня ў рамках дня горада. Акрамя вінаграду на ёй прадстаўлены і іншыя ягадныя культуры.
З прывітальным словам на адкрыцці выставы выступіў рэктар універсітэта Вітольд Песціс. Асобныя ўдзельнікі выставы размясціліся, як звычайна, у фае ўніверсітэта, іншыя – на свежым паветры.
Пазнаёміўся з прадстаўленымі на выставе гатункамі вінаграду, падслухаў асобныя сакрэты яго вырошчвання. Кожны год 1-2 гатункі вінаграду набываў. Добра, што лета было сухое, бо ляжаць і спеюць у мяне тыя гронкі проста на зямлі. Не рызыкую набываць новыя, пакуль не навяду парадкі з раней набытымі. У той жа час шмат якія наведвальнікі купляюць па некалькі саджанцаў.
Адначасова падчас выставы можна набыць насенне, угнаенні, сродкі аховы раслін. З нецярпеннем чакаю падобнай выставы, калі можна будзе купіць пладовыя дрэвы. Пакуль невядома дакладна, калі яна адбудзецца. Калі дата стане вядомай, аб'ява будзе і на сайце ўніверсітэта.
https://www.ggau.by/nowosti/2482-17-verasnya-prajsho-pershy-dzen-vystavy-gatunka-vinagradu-yakiya-rastuts-u-belarusi#sigProId4327279acf
Видеосюжет от телеканала Гродно плюс