Аб тым, як абараняюцца дыпломныя працы на факультэце ветэрынарнай медыцыны, запытаў у доктара ветэрынарных навук, прафесара Аляксандра Уладзіміравіча Глаза. У адказ пачуў, што працамі ён задаволены.
Ахоплены розныя тэматыкі, выступы дыпломнікаў таксама на патрэбным узроўні і, як прыклад, ён прыгадаў, што ў прэзентацыі ў папярэдні дзень толькі аднаго фотаздымка аказалася дастаткова для атрымання дыпломнікам вышэйшай адзнакі. На асноўным курсе ФВМ дыпломныя працы абараняюць у гэтым годзе 15 студэнтаў. А ўвогуле тэндэнцыя такая, што з кожным годам колькасць дыпломных прац на факультэце павялічваецца.
Напярэдадні абароны дыпломных прац выпускнікі вытрымалі яшчэ і дзяржаўныя экзамены, у праграму якіх уваходзіла і практычная частка, якую здавалі ў клініцы. Але пабываць на ім, каб мець фотаздымкі мне не давялося.
https://www.ggau.by/nowosti/2459-na-fvm-pratsyagvayutstsa-dzyarzhekzameny-i-abarona-dyplomnykh-prats#sigProIddbfc291dd4