У адрозненні ад іншых факультэтаў на агранамічным і факультэце аховы раслін заняткі працягваюцца пазней, таму і экзамены за семестр студэнты здаюць пазней. Пасля экзаменаў у студэнтаў адбудуцца яшчэ і практыкі, у тым ліку і навукова-агранамічная, падчас якой кожны з іх займецца ўборкай сваіх эксперыментаў, апрацоўкай іх вынікаў, якія неабходны для напісання будучых дыпломных прац.
У гэты раз асабіста ў мяне мікрабіялогію здавалі студэнты першага курса агранамічнага факультэта, якія займаюцца па сістэме НІСПА (скарочаная форма навучання). Яны ўжо закончылі аграрныя каледжы і з'яўляюцца спецыялістамі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Некалькі студэнтаў гэтага патоку здавалі экзамены раней, паколькі зараз яны ўжо працуюць у механізаваным атрадзе ў СВК "Прагрэс-Вярцялішкі". Адначасова з павышэннем сваіх прафесійных навыкаў яны змогуць зарабіць пэўную суму грошай, паколькі ў час ўбокі заробкі механізатараў дастаткова высокія.
Да вялікай радасці дэканата і выкладчыкаў у 2015 годзе на агранамічны факультэт для скарочанай формы навучання прынялі столькі ж студэнтаў, як і ў папярэднім годзе. Вялікая частка гэтых студэнтаў будзе працаваць у галіне сельскай гаспадаркі і садзейнічаць яшчэ большым дасягненням СВК Беларусі ў раслінаводстве.
https://www.ggau.by/nowosti/2458-na-agranamichnym-fakultetse-i-fakultetse-akhovy-raslin-zavyarshayutstsa-ekzameny#sigProIdad5599dddc