Вырашыў прайсціся па аўдыторыям, дзе праходзілі кансультацыі. Тыя абітурыенты, якія закончылі профільныя каледжы пры паступленні на скарочаную форму навучання будуць здаваць экзамены па прадметам, якія вывучалі ў спецыянальных сярэдніх навучальных установах. Ёсць расклад кансультацый і кожны, хто жадае можа іх наведаць на працягу некалькіх дзён, якія засталіся да экзаменаў.
У зале № 8 адбывалася кансультацыя, якую праводзіла выкладчык з кафедры раслінаводства Святлана Міхайлава. Некалькі чалавек прысутнічала ў суседняй аўдыторыі, якія паступаюць на біятэхналагічны факультэт. Для тых , хто паступае не бухгалтарскі факультэт кансультацыя, як і для эканамістаў праходзіла на 3 паверсе. І толькі для будучых урачоў ветэрынарнай медыцыны на 4 паверсе яе праводзіў Дзмітрый Воранаў з кафедры акушэрства.
Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт прадстаўляе для ўсіх іншагародніх інтэрнаты. Таму, думаю, што пасля засялення ў іх, нашы абітурыенты проста адправіліся пагуляць па гораду. Праўда, для знаёмства з такім старажытным і прыгожым горадам, як Гродна, у іх будзе дастаткова часу падчас вучобы ва ўніверсітэце.
Вярнуўся туды, дзе працавала прыёмная камісія. Наплыў абітурыентаў радуе вока. На асобныя факультэты іх ужо больш, чым патрэбна для запаўнення бюджэтных месцаў. Працягваюць паступаць заявы і на скарочаную форму навучання. 15 ліпеня яшчэ будзе магчымасць перакінуць заявы на іншыя факультэты сельскагаспадарчага профілю, калі для некага акажацца занадта цяжкай платная форма навучання па выбранай спецыяльнасці.
У аддзеле міжнародных адносін заўважыў таксама абітурыентаў, толькі на наш падрыхтоўчы факультэт. Аказалася, што яны прыехалі з Нігерыі і Камеруна.
https://www.ggau.by/nowosti/2454-dlya-tykh-khto-pastupae-na-skarochanuyu-formu-navuchannya-arganizavany-kansultatsyi#sigProId3fb4034770