За першы дзень прыёму дакументаў на факультэт ветэрынарнай медыцыны падалі заявы 27 абітурыентаў. Традыцыйна змяшчаю на сайце інфармацыю аб ходзе паступлення. Такім чынам, частка студэнтаў трапляе ў гісторыю ўніверсітэта яшчэ да самога паступлення. Затым прысвячэнне ў студэнты, заняткі, практыкі на працягу гадоў вучобы, грамадскія імпрэзы, дзяржэкзамены ці абароны дыпломных, атрыманне дыпломаў.
На другім паверсе сустрэў незнаёмага маладога чалавека. Аказалася, што ён сам не паступае ў гэтым годзе, але прыйшоў разам са сваім сябрам. У гэты час Антон Палтарак выйшаў пасля падачы дакументаў на біятэхналагічны факультэт, і так атрымаўся першы фотаздымак. Занеўская Вольга ў прысутнасці сваёй мамы падавала дакументы на эканамічны факультэт. За столікам факультэта аховы раслін дакументы падаваў Дзмітрый Бут-Гусаім. Ён прыехаў са Столінскага раёна. На факультэт бухгалтарскага ўліку падаваў дакументы яго зямляк Віктар Кісель з Давід-Гарадка.
За столікам біятэхналагічнага факультэта дакументы здавала Кацярына Карповіч, а на факультэт ветэрынарнай медыцыны – Юлія Ждановіч. У чарзе за дзвярамі стаялі яшчэ два абітурыенты, жадаючыя паступіць на факультэт аховы раслін – Ганна Манцэвіч і Максім Аўдзейчык (апошні таксама са Столінскага раёна). Зайшоў у чытальную зала, дзе ішла размова абітурыентаў з дэканам факультэта аховы раслін Паўлам Барадзіным. На яго факультэт паступаюць Дзяніс Апанасевіч і Анжаліка Лазоўская.
З дэканам ФВМ Віктарам Малашка размаўлялі Наталля Малышка і яе мама. Пажартавалі, што іх прозвішча ад прозвішча дэкана адрозніваецца толькі адной літарай. Сустрэў і двух абітурыентаў, якія паступаюць на агранамічны факультэт – Раман Казлоўскі і Ілля Юнаш. Яны запаўнялі дамовы з універсітэтам на вучобу. Намеснік дэкана ІТФ Іван Бобрык размаўляў з двума будучымі студэнтамі факультэта. Ён падкрэсліў, што Аляксей Лаўрышка, які паступае на спецыяльнасць "Тэхналогія мяса і мясных прадуктаў" мае вельмі высокія балы ЦТ. Сяргей Астрамецкі паступае на гэты ж факультэт, толькі ён выбраў іншую спецыялізацыю "Тэхналогія малака і малочных прадуктаў".
https://www.ggau.by/nowosti/2451-abituryenty-padayuts-dakumenty-dlya-pastuplennya-gdau#sigProId88b69fa2b1