Пакуль яшчэ не так і шмат, але з кожным годам у нашым універсітэце расце колькасць тых, хто заканчвае магістратуру і аспірантуру. Вырашыў заглянуць на абароны іх дыпломных прац.
У корпусе біятэхналагічнага факультэта ў калідоры спаткаў знаёмых студэнтаў – выпускнікоў 2015 года. Мікалай Шворак павінен быў абараняцца ў наступны дзень, а вось Аляксандру Глябовічу вучыцца яшчэ год. Ён прыйшоў падтрымаць маральна сваю жонку, якая якраз у гэты момант за трыбунай рабіла даклад па сваёй працы.
У пакоі, дзе адбывалася абарона дыпломных, прысутнічалі і тыя, хто абараняўся ў гэты дзень, і тыя, хто ў наступны. Трэба ж паглядзець, як абараняюцца сябры, каб пасля адчуваць сябе больш упэўнена. У сваім корпусе зайшоў да першакурснікаў БТФ, якія збіраліся на практыку па заалогіі ў заапарк. Ім яшчэ займацца і займацца, і шмат яшчэ заняткаў будзе ў корпусе ФВМ па мікрабіялогіі, гігіене, акушэрстве, пчалярстве....
Наступным разам патрапіў на абарону магістэрскіх прац на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Абараняў дыпломную магістарскую работу ў гэты час Аляксандр Кравец. Завяршаў свой выступ Кірыл Кароль. Яго ведаю добра, вучыўся на мікрабіялогіі на выдатна, хаця я ў іх і не вёў заняткі. Але малады чалавек меў столькі навуковых ідэй, што мы з ім праводзілі разам навуковыя даследаванні, надрукавалі некалькі прац па іх выніках. З дакладам Кірыл нават ездзіў ў Горкі на канферэнцыю, дзе атрымаў дыплом за 3 месца. Ды і са слоў навуковага кіраўніка Дзмітрыя Грыгор'ева зразумела, што тая праца, якую ён выканаў па даільнай апаратуры, вартая амаль кандыдацкай.
У галоўным корпусе зайшоў на кафедру батанікі і фізіялогіі раслін. Загадчык кафедры Алена Дарашкевіч праводзіла даследаванні са сваім магістрантам з Іраку.
https://www.ggau.by/nowosti/2447-adbylisya-abarony-dyploma-u-magistranta-gdau#sigProIdd20754fcc7