Традыцыйна, як і штогод, камісія МСГ і Х Рэспублікі Беларусь ацаніла стан правядзення навуковых даследаванняў у ГДАУ. Члены камісіі наведалі цэнтр па стварэнні новых гатункаў збожжавых культур, які быў прадстаўлен прафесарам Канстанцінам Калядой і яго аспірантамі.
Не менш цікавым для наведвальнікаў быў і наш аграцэнт па вывучэнні дзеяння новых відаў пестыцыдаў, з даследаваннямі на тэрыторыі якога пазнаёміў кіраўнік аграцэнтру Дзмітрый Брукіш. Далей камісія знаёміцца з іншымі даследаваннямі, якія праходзяць на вопытным полі, у тым ліку і з навуковым садам універсітэта, закладзеным там жа. У садзе растуць пладовыя дрэвы як на карлікавых, так і на паўкарлікавых прывоях. Тут жа ёсць і некалькі гатункаў ягадных культур.
Далей адбываецца знаёмства з нашымі навуковымі аб'ектамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны: біятэхналагічным цэнтрам па рэпрадукцыі сельскагаспадарчай жывёлы, ДНК- лабараторыяй, цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыяй і цэнтрам навуковага пчалярства.
Пасля невялікага перапынку на абед камісія наведвае Гродзенскую ГЭС, у зоне якой праводзяцца даследаванні рыбных запасаў Аленай Сыцько, наведваюць пасадкі бульбы, на якіх Васілём Міхальчыкам даследуюцца новыя віды мінеральных угнаенняў, фермерскую гаспадарку "Гарызонт" Гендрыха Мысліўца ў Мастоўскім раёне, у працы якой актыўна выкарыстоўваюцца агранамічныя распрацоўкі вучоных нашага ўніверсітэта.
Наступным днём адбываецца абмеркаванне вынікаў працы камісіі і працы навуковага аддзела ГДАУ, якое канстатуе, што навуковая дзейнасць універсітэта працягваецца на добрым узроўні.
https://www.ggau.by/nowosti/2438-24-26-chervenya-gdau-pratsavala-kamisiya-ministerstva-selskaj-gaspadarki-i-kharchavannya-rb#sigProIda2b09509bb