У гэтым годзе факультэт ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта заканчваюць 53 студэнты. Прачытаў аб'яву, паглядзеў выпускны нумар насценнай газеты і вырашыў папрысутнічаць на імпрэзе, якая звычайна адбываецца за некалькі месяцаў да атрымання дыпломаў.
Адразу звярнуў увагу на тое, што сярод выпускнікоў шмат дзяўчат. У дэканаце даведаўся, што з 53 выпускнікоў 2015 года толькі 13 хлопцаў.
У прэзідыуме на сцэне дэкан факультэта Віктар Малашка, яго намеснік Алена Смалей, былы намеснік дэкана Аляксандр Вількевіч, куратар курса Таццяна Скудная і галоўны ветурач Гродзенскага раёна, выпускнік нашага ФВМ, Сяргей Краўцэвіч.
Кожны з вышэйназваных асобаў прэзідыума выступіў з цёплымі словамі пажаданнямі для выпускнікоў на будучае. Дэкану ўручаецца хлеб-соль. Алег Рацэвіч, перадаў сімвалічны ключ ад ведаў. Ён жа перадае і сімвалічны халат, увесь размаляваны, для першакурснікаў.
Пасля гэтага ўсе цёпла вітаюць кожны нумар канцэртнай праграмы, падрыхтаванай сіламі выпускнікоў ФВМ. Падчас канцэрту на сцэну выклікаюцца загадчыкі кафедраў, якія пасля кароткіх выступаў атрымліваюць насценныя каляндарыкі на 2016 год з партрэтамі выкладчыкаў гэтых кафедраў. Традыцыйна яны ж атрымліваюць і торт, якім пасля дзеляцца з усімі сваімі супрацоўнікамі.
Заняткі пасля капусніка працягваюцца, наперадзе яшчэ дзяржаўныя экзамены і абарона дыпломных прац, з якімі, спадзяюся, выпускнікі 2015 годна справяцца.
https://www.ggau.by/nowosti/2417-25-maya-adby-sya-kapusnik-arganizavany-vypusknikami-fvm#sigProId349a53e3dc