Да пачатку канферэнцый, студэнты, якія павінны былі прыняць у іх удзел, наведаліся ў навуковы аддзел ГДАУ, дзе зарэгістраваліся і атрымалі папкі ўдзельнікаў канферэнцыі. Студэнты раздзяліліся на дзве групы. Адныя выступалі на канферэнцыі біятэхналагічнага факультэта, іншыя – на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Інфармацыя аб канферэнцыі на біятэхналагічным факультэце ўжо прадстаўлена ў публікацыі на сайце намесніка дэкана БТФ Уладзіміра Гарчакова.
Паколькі па чарзе я прысутнічаў на абодвух секцыях студэнцкай канферэнцыі, магу адзначыць, што ўсім выступоўцам давялося адказваць на шмат пытанняў з залы. І калі на біятэхналагічнай секцыі больш пытанняў задавалася самімі студэнтамі, на секцыі ветэрынарнай медыцыны пераважалі пытанні ад выкладчыкаў. Без пытанняў не абышлося з абодвух бакоў, што хутчэй было выклікана цікавымі тэмамі студэнцкіх дакладаў.
Усе госці атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў нашай канферэнцыі, а Дмітрый Стэпін яшчэ і Дыплом за I месца. Не так проста дыпломы атрымаць гасцям. Яны выступяць і паедуць, а свае студэнты, якія атрымаюць дыпломы, у залежнасці ад занятага месца атрымаюць са стыпендыяй і грашовую падтрымку.
Адразу ж пасля завяршэння канферэнцыі яеўдзельнікі накіраваліся падтрымаць свае каманды ў спартыўную залу. І балельшчык таксама: перажываў за абедзве каманды. Нашы выйгралі. Яшчэ да прыезду ў Гродна спарцмены каманды з Варонежу прасілі, каб адбыліся хаця бы дзве гульні. У такой сітуацыі іхняй просьбе было немагчыма адмовіць, другая гульня ў валейбол адбылася на наступны дзень. На гэты раз перамаглі госці, што падтрымала іх маральна на далёкую дарогу ў 1300 км.
https://www.ggau.by/nowosti/2403-21-maya-studenty-z-vdau-imya-imperatara-pyatraiprynyali-dzel-u-navukovykh-kanferentsyyakh-i-sparty-nykh-spabornitstvakh#sigProIdb09ec2faa5