Паколькі ад пачатку планавалася наведванне гасцямі з Варонежскага аграрнага ўніверсітэта яшчэ і конкурса "Міс універсітэт – 2015", які павінен быў адбыцца вечарам таго дня, спяшылі і там і там. Нягледзячы на нашы спазненні, дамоўленыя экскурсіі адбыліся па поўнай праграме. Не паспелі пазнаёміцца толькі з паркамі Нясвіжскага замку і іншымі гістарычнымі аб'ектамі горада.
Па шляху да замкаў распавёў пра мастака Язэпа Драздовіча, ураджэнца Навагрудчыны Барыса Кіта, якому 6 красавіка споўнілася 105 гадоў і які шмат зрабіў для развіцця касмічнай праграмы ЗША. Здаецца, нашы госці не ўсяму, што я расказваў пра Беларусь па дарозе, верылі, таму бывала скептычна ўсміхаліся, але яны сваімі вачыма маглі бачыць парадак на палях нашых беларускіх СПК. І вядома ж выказвалі, што на вуліцах нашых гарадоў чысціня. Гэтае ўраджанне Беларусь пакідае ў многіх, хто тут бывае.
Адным прадстаўнікам дэлегацыі больш спадабаўся Нясвіжскі замак, іншым – Мірскі. Думаю, што пабачанае надоўга захаваецца ў іх памяці. Двое з нашых гасцей ужо па два разы бывалі ў гэтых замках раней. Cпазніліся на конкурс "Міс універсітэт – 2015". Наведалі яго мы толькі з дацэнтам кафедры эпізааталогіі і паразіталогіі Леанідам Кудрыным.
https://www.ggau.by/nowosti/2402-20-maya-gostsi-z-varonezhnezhskaga-dau-imya-imperatara-pyatra-i-navedali-nyasvyazhski-i-mirski-zamki#sigProId9bdf883f05