Калі бываю на факультэтах, заўсёды раблю здымкі студэнтаў на занятках, у перапынках, на нейкіх імпрэзах. Гэтыя фотаздымкі яны заўсёды могуць пабачыць і перакінуць сабе з маёй анкеты сайта "Ўкантакце".
Здаецца, што студэнты аграрнага ўніверсітэта пад час вучобы маюць шмат дадатковых заняткаў. Хтосьці займаецца ў мастацкай самадзейнасці, хтосьці ў спартыўных секцыях. Частка студэнтаў едзе на практыку за мяжу, дзе знаёміцца з перадавым вопытам краін Еўропы ў раслінаводстве ці жывёлагадоўлі. Летам, пад час канікул, ёсць магчымасць зарабіць ў будаўнічых атрадах, якія выязджаюць таксама за мяжу ці працуюць у горадзе на рамонце інтэрнатаў і корпусаў універсітэта. Заўсёды, калі з гасцямі Гродна іду па вуліцы Савецкай, тлумачу, што каменны брук вытворчасці 1938 года нанова пакладзены студэнтамі ГДАУ.
Штогод фарміруюцца і атрады студэнтаў, якія дапамагаюць бліжэйшым калгасам убіраць ураджай. Тыя, хто працуе на камбайнах, трактарах і іншай тэхніцы, за гэты час маюць добрыя заробкі. На працягу амаль пяці гадоў студэнты агранамічнага факультэта праводзяць свае даследаванні на вопытным полі ўніверсітэта, плошча якога складае 100 га. Але больш за ўсё ў маіх архівах захоўваецца фотаздымкаў з вучэбнага працэсу студэнтаў як стацыянарнай, так і завочнай форм навучання.
https://www.ggau.by/nowosti/2391-nekalki-fotazamaljovak-z-vuchoby-studenta-agrarnaga-niversiteta#sigProIddae66907d6