З гэтымі бухгалтарамі сустракаліся тры разы. Адзін дзень заглянуў на заняткі, дзе яны вывучалі камп'ютарныя праграмы, неабходныя для працы. На наступны – падчас вандроўкі па горадзе, у трэці дзень разам паехалі знаёміцца з вопытам працы СВК імя В.І.Крэмко, у тым ліку і бухгалтэрыі.
Ехаць разам са слухачамі факультэта павышэння кваліфікацыі ў СВК імя Віталя Ільіча Крэмко было не абавязкова, кіраўніком у наведванні СВК была супрацоўнік факультэта бухгалтарскага ўліку Святлана Буш, але, паколькі быў вольным, паехаў разам. Ужо ў аўтобусе Святлана Васільеўна раздала слухачам сертыфікаты аб тым, што яны зараз з'яўляюцца вопытнымі карыстальнікамі Інфармацыйна-прававой сістэмы "Эксперт".
Калі мы наведвалі СВК імя В.І.Крэмко з выкладчыкамі гады два таму, у зале, у якім адбываюцца штодзённыя нарады спецыялістаў гаспадаркі, нас сустракаў намеснік старшыні Андрэй Крэмко, які і суправаджаў у паездцы па аб'ектах СВК. У гэты ж раз працяглую размову з бухгалтарскай дэлегацыяй вёў сам кіраўнік адной з лепшых гаспадарак вобласці Сяргей Вітальевіч Крэмко. Аб кіраванні СВК і развіцці асноўнай і дапаможнай вытворчасці ён гаварыў і адказваў на пытанні больш як паўтары гадзіны.
У вандроўцы па гаспадарцы нас суправаджала старшыня прафкаму Грудзько Святлана Ўладзіміраўна. Але перад гэтым мы пазнаёміліся з музеем гаспадаркі, ад старшыні якой даведаўся, што пудзілы жывёлы, якія стаяць ў адміністратыўным будынку зробленыя з тых, якія жылі ў калгасным заапарку. Мядзведзь, набыты недзе ў Расіі яшчэ самім Віталем Крэмко, пражыў 27 гадоў.
Наступным аб'ектам годнасці гаспадаркі была школа, якая не перапоўненая школьнікамі, як гарадскія школы, мае свой музей, трэнажорную залу, вялікую спартыўную залу, добра аформленыя пакоі для заняткаў па прадметах.
Галоўны заатэхнік Віктар Бурко разам з іншымі спецыялістамі пазнаёмілі нас з працай малочнатаварнай фермы. Тут я спаткаў выпускніцу біятэхналагічнага факультэта ГДАУ 2006 года Юлію Юрчык, якая працуе вядучым селекцыянерам гаспадаркі.
Пазнаёміліся мы і з прадукцыяй кансервавага завода, аб якім і аб прадукцыі якога расказала начальнік цэха Таццяна Ільінава. Бухгалтары пазнаёміліся са сталовай і кавярняй СВК, дзе паспрабавалі канапкі. Пабывалі і ў магазіне, дзе рэалізуецца ўласная прадукцыя гаспадаркі.
https://www.ggau.by/nowosti/2348-yashche-adna-grupa-galo-nykh-bukhgaltara-apk-voblastsi-zavyarshyla-vuchobu-na-fpk#sigProId74cdf9f86c