Ужо стала добрай традыцыяй, што адначасова з павышэннем кваліфікацыі на ФПК Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, спецыялісты АПК атрымліваюць і пэўны набор медыцынскіх працэдур ў санаторыі "Нёман". Так праяўляецца клопат Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама аб сваіх падначаленых. У гэты раз павышэнне кваліфікацыі праходзілі 38 эканамістаў.
Падчас сумеснай вандроўкі па горадзе даведаўся, што ў розны час прысутныя закончылі розныя ВНУ рэспублікі, ад інстытута народнай гаспадаркі да ГДАУ. Прыемна было бачыць сярод іх і маладых выпускнікоў нашага ўніверсітэта, якія займаюць пасады галоўных эканамістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Хацелася патрапіць на ўручэнне ім пасведчанняў, і таму я адправіўся ў санаторый Нёман разам з прарэктарам па павышэнні кваліфікацыі Аляксандрам Тарасам, метадыстам Тэрэсай Краснагір і намеснікам старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Люцыяй Адаська. Мы яшчэ засталі выступленне перад слухачамі галоўнага спецыяліста эканамічнага ўпраўлення ГУ НБ РБ па Гродзенскай вобласці Наталлі Раінчык, тэма выступу якой гучала так: "Крэдытны рэгістр нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь". Яна прыводзіла цікавыя выпадкі, калі даручальніку па крэдыце даводзілася самому плаціць па ім, ці даведацца аб забароне замежнай паездкі ўжо падчас пераезду праз мяжу. З цікавасцю слухачы даведаліся, што крэдытная гісторыя, якую вядуць банкі, дзейнічае на працягу 5 гадоў.
У заключэнні вучэбнага працэсу выступіла Люцыя Яўгенюшаўна Адаська. Падчас выступу яна адзначыла, што ў хуткім часе ў гаспадаркі на 6-месячную практыку прыедуць студэнты з аграрнага ўніверсітэта, якім трэба ўдзяліць максімальна ўвагі для таго, каб ва ўсіх пытаннях, звязаных з будучай прафесіяй, за час практыкі яны добра разабраліся. Яна ж і ўручыла пасведчанні галоўным эканамістам аб чарговым павышэнні кваліфікацыі.
https://www.ggau.by/nowosti/2328-27-cakavika-zavyarshyla-vuchobu-na-fpk-yashche-adna-grupa-galo-nykh-ekanamista#sigProId4970fb5b4c