Алімпіяда па аграноміі студэнтаў аграрных каледжаў адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце 26 сакавіка. Але прыехалі ўдзельнікі яе, прадстаўнікі 9 каледжаў, на дзень раней. Ад кожнага каледжа было па 3 студэнты і адзін выкладчык, які суправаджаў студэнтаў.
Адказвалі на пытанні алімпіяды ўдзельнікі ў чытальнай зале бібліятэкі ўніверсітэта. У гэты час у канферэнцзале адбывалася нарада выкладчыкаў каледжаў і прадстаўнікоў ГДАУ па пытанні аб ацэньванні прац студэнтаў: за што дабавіць нейкую палавіну, а за што і адняць, калі не ўсе пытанні акажуцца дастаткова раскрытымі. Пасля нарады выкладчыкі каледжаў наведалі музей універсітета. Вынікі алімпіяды павінны былі быць вядомы толькі ранкам наступнага дня.
Пасля абеду ўсе жадаючыя адправіліся на экскурсію па Гародні. Гладзілі сцены Каложы, пабывалі на Замкавай гары, дзе распачынаецца рэстаўрацыя замку, які павінен стаць такім, як у часы Стэфана Баторыя. Праз горад з яго архітэктурнымі помнікамі мы вярталіся да інтэрната, у якім ўдзельнікі алімпіяды пражывалі.
Было прыемна, што першае месца атрымалі студэнты з Ляхавічскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, які размешчаны на тэрыторыі маёй малой радзімы. Другое месца дасталася студэнтам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжу, якіх за іх актыўнасць падчас экскурсіі я добра запомніў з папярэдняга дня. І іх кіраўнік Вольга Ільяшэвіч была такая ж дапытлівая, як і яе студэнты. Трэцяе месца на алімпіядзе занялі студэнты аграрнага каледжа Віцебскай ордэна "Знак Гонару" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
На тэрыторыі СВК экскурсію праводзіў намеснік старшыні СВК "Прагрэс-Вярцялішкі", выпускнік нашага ўніверсітэта Гарошка Аляксандр Іванавіч. Часам яму дапамагалі спецыялісты пэўных аб'ектаў гаспадаркі. Паколькі была магчымасць пакатацца на спартыўных конях, асобныя студэнты скарысталіся ёю. Пабывалі і ў садзе СВК. Якраз ішло сартаванне яблык па памерах. Яблыкі для дэгустацыі экскурсантамі былі ўжо памытыя і, трэба адзначыць, вельмі смачныя.
https://www.ggau.by/nowosti/2327-alimpiyada-studenta-agrarnykh-kaledzha-respubliki#sigProIdc5984b9868