На ФПК Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта выкладчыкі могуць атрымаць педагагічную адукацыю. Раней для атрымання дыплома патрэбна было два гады завочна займацца на педфаку БДАТУ. Выніковым іспытам быў дзяржаўны экзамен.
Гэтую школу давялося прайсці і мне, паколькі закончыў ГСГІ, у якім не выкладаліся педагогіка, псіхалогія і іншыя прадметы, характэрныя для класічнага ўніверсітэта.
У гэтым годзе павышаюць сваю кваліфікацыю без адрыву ад асноўнай працы 26 выкладчыкаў, якія на днях, як сапраўдныя студэнты, атрымалі заліковыя кніжкі. Уручыў іх сваім калегам прарэктар ФПК Аляксандр Міхайлавіч Тарас. Заняткі праводзяцца тры разы на тыдні.
https://www.ggau.by/nowosti/2303-na-fpk-vykladchyki-gdau-atrymlivayuts-pedagagichnuyu-adukatsyyu#sigProIdc3b91e7ce9