За час двухтыднёвых курсаў, заняткі на якіх праводзілі вядучыя спецыялісты і кіраўнікі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні вобласці і выкладчыкі ГДАУ, галоўныя бухгалтары пазнаёміліся з самымі актуальнымі пытаннямі бухгалтарскай справы, якія спатрэбяцца ў працы ў 2015 годзе ў першую чаргу.
Заняткі праводзіліся як у форме лекцый, так і практычных заняткаў на камп'ютарах, таксама былі выязныя заняткі ў СПК "Прагрэс-Вярцялішкі".
У маю задачу ўваходзіла пазнаёміць іх з развіццём горада ад самага пачатку яго існавання і да сённяшніх дзён з выкарыстаннем пешай экскурсіі па Гародні. У гісторыі горада былі розныя перыяды – як росквіту, так і падзення ў развіцці яго эканомікі. Слухачы аказаліся ўважлівымі, цікаўнымі, задавалі шмат пытанняў. Пасля здачы экзамену яны ўсе атрымалі пасведчанні аб пройдзеным павышэнні кваліфікацыі на ФПК ГДАУ.
https://www.ggau.by/nowosti/2302-pavyshenne-kvalifikatsyi-galo-nykh-bukhgaltara-apk-voblastsi#sigProId5d8cc7f10f