Папярэдняя лекцыя адбылася ў студзені падчас прысутнасці Іосіфа Міхайлавіча на дзяржэкзаменах у студэнтаў 5-га курса факультэта аховы раслін. 24 лютага ён прачытаў лекцыю "Урокі Чарнобыля і Фукусімы ў аграсферы", якую з цікавасцю праслухалі як выкладчыкі, так і студэнты ўніверсітэта.
Эфектыўнасць антырадыёактыўных мерапрыемстваў пасля Чарнобыльскай аварыі была бы вышэйшай, калі б вопыт папярэдніх падобных аварый своечасова быў даведзены да спецыялістаў усіх узроўняў. Пасля аварыі на Фукусіме японцамі былі ўлічаны ўсе памылкі, дапушчаныя адразу пасля аварыі ў Чарнобылі. Аказваецца, што ўжо на працягу сутак яшчэ да першага выбуху вадарода была эвакуявана 51 тысяча жыхароў з зоны 10 км вакол Фукусімы, а ў наступныя дні – яшчэ 78 тысяч з 20-киламетровай зоны. Яшчэ 62 тысячы былі схаваны ў зоне 20-30 км ад станцыі.
Ёсць шэраг прыёмаў, з дапамогай якіх можна на забруджаных землях атрымаць больш-менш чыстую прадукцыю. Патрэбна выкарыстоўваць ворыва з абаротам пласта, вапнаванне, павышаныя дозы мінеральных і арганічных угнаенняў, паляпшэнне лугоў, падбор і замену культур, адкорм жывёлы на чыстых кармах перад забоем, выкарыстанне цэзійзвязваючых прэпаратаў, прапрацоўку малака ў масла, насення рапсу – ў алей. Кожны з гэтых прыёмаў у разы змяншае ўтрыманне ў прадукцыі радыёактыўных элеменащ: цэзію і стронцыю.
Лекцыю акадэміка Іосіфа Багдзевіча ўважліва слухалі, але пасля таго як я зрабіў некалькі фотаздымкаў, выйшаў з залы. З Іосіфам Міхайлавічам і яго калегам Леанідам Васільевічам Сарачынскім мы яшчэ раз сустрэліся, калі яны гулялі па горадзе, на вуліцы Савецкай.
https://www.ggau.by/nowosti/2294-iosif-mikhajlavich-bagdzevich-prachyta-lektsyyu-dlya-supratso-nika-i-studenta-gdau#sigProId6c625bb75d