27 лютага адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам факультэта. Дзіўна, але ў былыя часы набор на факультэт быў у 2 разы меншы, чым на агранамічны. Зараз, калі не ўлічваць, што на агранамічным вучацца яшчэ аграномы пасля каледжаў, выпускнікоў аказваецца на ахове раслін больш.
А ўвогуле студэнты факультэта аховы раслін звычайна вельмі добра ўладкоўваюцца на працу. І таму заканчваюць універсітэт з вельмі добрым настроем на будучае. Па фотаздымках гэты настрой можна бачыць. На сцяне Андрэя Янкаўца "Ўкантакце" адшукаў пажаданне аднакурснікам: "Вот закончился наш нелёгкий путь на факультете защиты растений. Желаю всем хорошего отдыха, найти достойную работу, а кто нашёл, то желаю достойной зарплаты, успешно подняться по карьерной лестнице, найти свою любовь, здоровья и успехов в жизни. Помните, что мы из ФЗРа)))".
На ўручэнні дыпломаў у ганаровым прэзідыуме Аляксандр Дудук, Мікалай Лукашык, Павел Барадзін, Уладзімір Кіслы, Галіна Зязюліна, Васіль Міхальчык. Гучаць віншаванні з боку любімых выкладчыкаў, а далей усё традыцыйна. Зал запоўнены студэнтамі малодшых курсаў, выкладчыкамі, сваякамі выпускнікоў. З атрыманымі дыпломамі маладыя спецыялісты фатаграфуюцца ў зале, на факультэце, на вуліцы.
https://www.ggau.by/nowosti/2293-dyplomy-atrymali-72-vypuskniki-fakulteta-akhovy-raslin#sigProId7c3d91b293