Два тыдні на ФПК праходзілі павышэнне кваліфікацыі галоўныя эканамісты сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці. Тэма іх навучання гучала так: "Павышэнне рэнтабельнасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўмовах функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза".
Штодня заняткі для слухачоў курсаў праводзілі спецыялісты Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама і выкладчыкі Гроденскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Падчас заняткаў эканамісты пазнаёміліся з вынікамі працы АПК вобласці за 2014 год і абмеркавалі перспектывы развіцця аграрна-прамысловага комплексу Гродзеншчыны. Прааналізавалі асноўныя памылкі, якія бываюць пры распрацоўцы бізнэс-планаў і інвестацыйных праектаў, разгледзелі асаблівасці першаснага бухгалтарскага ўліку ў АПК і нарміраванне працы ў сельскай гаспадарцы...
Слухачы пазнаёміліся з некалькімі Указамі і Дэкрэтамі Прэзідэнта РБ, якія датычаць іх працы, і разабралі яшчэ шмат пытанняў, якія неабходныя ў паўсядзённай працы. У двух камп'ютарных класах ГДАУ праводзіліся практычныя заняткі па бізнэс-планаванні ТПК "Ніва" выкладчыкамі кафедры арганізацыі вытворчасці ў АПК.
Мне таксама было чым падзяліцца з цікаўнымі слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі – аб поспехах і праблемах у эканамічным развіцці горада ў розныя гістарычныя часы падчас сумеснай вандроўкі па ім. 27 лютага ўсе слухачы курсаў здалі тэставы экзамен і атрымалі пасведчанні.
https://www.ggau.by/nowosti/2288-pavyshenne-kvalifikatsyi-galo-nykh-ekanamista#sigProId0915d14a77