У гэтым годзе адбыўся 15 выпуск 25 слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі, якія атрымалі пасведчанні аб прысваенні ім 4-га кваліфікацыйнага разраду аператара па штучным асемяненні жывёлы.
Вучоба іх пры кафедры акушэрства і тэрапіі працягвалася тры месяцы, на працягу якіх са спецыялістамі працавалі выкладчыкі факультэта ветэрынарнай медыцыны прафесар Аляксандр Уладзіміравіч Глаз, дацэнт Казімір Казіміравіч Занеўскі, дацэнт Аляксандр Анатольевіч Козел і вядучы лабарант Ганна Маісееўна Якімчык. Акрамя тэарэтычных і выязных практычных заняткаў слухачы праходзілі яшчэ і вытворчую практыку ў гаспадарках Гродзенскай вобласці на працягу 1 месяца.
Пасля здачы камп'ютарнага экзамену ўсе слухачы атрымалі пасведчанні, якія ім урачыста ўручылі Казімір Занеўскі і Ганна Якімчык. Пры ўручэнні пасведчанняў К.К.Занеўскі падкрэсліў, што зараз ад аператараў па штучным асемяненні жывёлы залежыць харчовая бяспека нашай рэспублікі і яе экспартны патэнцыял, паколькі менавіта імі будзе вырашацца пытанне росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы і свіней. Ён запэўніў, што калі ўзнікне неабходнасць атрымаць дадатковую кансультацыю, то заўсёды можна звярнуцца да спецыялістаў кафедры, на якой праходзіла вучоба.
Акрамя спецыялістаў нашай вобласці павышэнне кваліфікацыі прайшлі і некалькі спецыялістаў з Мінскай і Брэсцкай абласцей.
Я таксама добра пазнаёміўся з гэтай групай навучэнцаў, так як падчас перапынкаў часта заходзіў да іх, знаёміўся з вучэбным працэсам, а таксама па просьбе саміх слухачоў дапамог пазнаёміцца ім з гістарычным мінулым нашага горада у час сумеснай экскурсіі па Гродна.
https://www.ggau.by/nowosti/2251-24-snezhnya-pasvedchanni-atrymali-slukhachy-fpk#sigProId49cca013ea