Два тыдні, ад 8 да 19 снежня, факультэт павышэння кваліфікацыі ГДАУ праводзіць заняткі з галоўнымі аграномамі гаспадарак Гродзенскай вобласці. На гэты раз аграномаў навучаюць таму, як можна павысіць рэнтабельнасць і фінансавую ўстойлівасць галіны раслінаводства. Колькасць удзельнікаў вучобы - 130 чалавек.
У правядзенні тэарэтычных заняткаў задзейнічаны як вядучыя спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, так і запрошаныя з розных навукова-вытворчых цэнтраў сістэмы Акадэміі навук Беларусі, а таксама прадстаўнікі розных беларускіх і замежных фірм.
Акрамя тэарэтычных заняткаў, для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі арганізуюцца выязныя заняткі ў Мастоўскі і Шчучынскі раёны.
Сярод слухачоў убачыў двух сваіх аднакурснікаў, якія ад 1979 года працягваюць працаваць па спецыяльнасці, былога студэнта з маёй куратарскай групы, а таксама знаёмыя твары спецыялістаў, якія атрымалі дыплом агранома ў розныя гады. Затрымаўся і паслухаў лекцыі дацэнта ГДАУ Фёдара Лявонавава, менеджэра фірмы "Bayer" Юрыя Данілевіча, дацэнта ГДАУ і вядучага спецыяліста ААА "Гродна Аграінвест" Уладзіміра Тарасенкі.
Пасля завяршэння вучобы адбудзецца круглы стол па праблемах развіцця галіны раслінаводства сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці і шляхах іх пераадолення, а 19 снежня тэставы экзамен.
https://www.ggau.by/nowosti/2240-idze-pavyshenne-kvalifikatsyi-galo-nykh-agranoma-gaspadarak#sigProId1e2c250798