Падобныя заняткі з ветурачамі праводзяцца на ФПК нашага ўніверсітэта штогод. На гэты раз на вучобе на працягу двух тыдняў прысутнічалі 123 галоўныя ветэрынарныя ўрачы гаспадарак вобласці.
Па просьбе навучэнцаў для іх былі арганізаваныя экскурсіі па горадзе Гродна, падчас якіх мне пашанцавала сустрэцца не толькі з былымі выпускнікамі факультэта ветэрынарнай медыцыны і пацікавіцца іх працай на пасадах галоўных ветурачоў, але і з тымі, хто калісьці вучыўся ў Віцебску, і таму знаёмства з гісторыяй Гродна для іх было асабліва цікавым. Адзін з нашых выпускнікоў сказаў, што спецыяльнасць яму падабаецца, працуе на вёсцы, жывуць з жонкай і дзіцем у выдзеленым для іх гаспадаркай катэджы. Для мяне было вялікім адкрыццём, што некалькі маладых спецыялістаў вельмі добра ведаюць гісторыю, могуць нешта дадаць і ўдакладніць.
Падчас вандровак па горадзе навучэнцы курсаў скардзіліся, што за час вучобы неабходна вывучыць больш за 500 пытанняў, якія будуць уключаны ў тэставы кантроль. Не стрымаўся і наведаў сам працэс праверкі іх ведаў, які праходзіў у кампютарным класе на біятэхналагічным факультэце. Калі пры адказе на 40 пытанняў набярэш менш, чым 59%, то іспыт не будзе ацэнены. Тыя, хто ўжо прайшоў праз экзамен, хваліліся сваімі дасягненнямі і адзнакамі, ды і сам у ведамасцях заўважыў добрыя адзнакі. Дзякуючы экскурсійнай праграме, пазнаёміўся з вялікай колькасцю людзей, якія ахоўваюць здароўе ўсіх нас, а таксама атрымаў запрашэнні наведаць з пазнавальным візітам розныя мясціны Гарадзеншчыны.
https://www.ggau.by/nowosti/2238-na-fakultetse-padvyshennya-kvalifikatsyi-gdau-prakhodzila-vuchoba-galo-nykh-veturacho-voblastsi#sigProId5fc0072c83