Візіт старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў Прынёманскі рэгіён працягваецца. Сёння кіраўнік галоўнага медыяхолдынга краіны сустрэўся са студэнтамі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.
На сустрэчу з медыйнай асобай былі запрошаны першакурснікі – усяго каля ста чалавек. Нягледзячы на тое, што размова праходзіла ў студэнцкай аўдыторыі, з самага пачатку ад фармату лекцыі было вырашана адмовіцца. У выніку атрымалася цікавая і нефармальная гутарка. Дарэчы, такі вольны падыход да сустрэч з аўдыторыяй характэрны для Генадзя Давыдзькі. У сваю чаргу, студэнты не бянтэжыліся і спяшаліся задаваць пытанні. Моладзь цікавілася перспектывамі і навінкамі тэлевізійнага і радыйнага эфіру. На ўсе пытанні студэнты атрымалі грунтоўныя адказы. А старшыня Белтэлерадыёкампаніі даведаўся, чым зараз жывуць, захапляюцца і пра што мараць будучыя аграрыі.
Падрыхтавана па матэрыялах tvgrodno.by