Ад выкладчыкаў на ўручэнні дыпломаў выступілі дэкан завочнага аддзялення Вячаслаў Міхайлавіч Зень, загадчык кафедры фінансаў і аналізу ў АПК Віктар Паўлавіч Немец, рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс.
Вітольд Казіміравіч адзначыў, што нашы спецыялісты да гэтага часу запатрабаваны ў сістэме АПК, і на размеркаванні выпускнікоў стацыянарнай формы навучання ўсе заяўкі вытворчасці на іх нават не выконваюцца.
У гэтым годзе адбыўся першы выпуск у колькасці 62 спецыялістаў па спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт". Дыпломы атрымалі і 65 выпускнікоў па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік". Пасля выступу прадстаўніка Туркменістану, які адзначыў добрыя адносіны да іх з боку як выкладчыкаў, так і беларускіх студэнтаў падчас вучобы, слова зноў узяў Вітольд Казіміравіч, каб яшчэ раз падкрэсліць добрыя адносіны паміж нашымі краінамі і пажадаць выкарыстаць набытыя веды па месцы будучай працы.