На сустрэчу прыйшлі студэнты з Туркменістану і шэрагу афрыканскіх краін, якія атрымліваюць адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
Перад імі выступілі намеснік начальніка упраўлення ўнутраных спраў палкоўнік Уладзімір Сацюк, намеснік начальніка упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС падпалкоўнік Аляксандр Надзейка, намеснік начальніка Ленінскага АУС маёр Аляксандр Мельнікаў, інспектар аддзела па грамадзянству і міграцыі Ленінскага РАУС Вольга Генюш і начальнік аддзела памежнай службы, падпалкоўнік Аляксандр Круглы.
Уладзімір Сацюк інфармаваў, што замест таго, каб вырашаць спрэчныя пытанні з нейкім сілай, патрэбна звярнуцца ў органы міліцыі па 102, супрацоўнікі якой заўсёды прыйдуць на дапамогу. А няведанне нейкіх законаў не вызваляе парушэнцаў іх ад адказнасці.
Іншаземныя студэнты даведаліся, што выпіць піва дазваляецца толькі ў пэўных месцах і ў пэўны час. Па месцы жыхарства патрэбна захоўваць цішыню, асабліва пасля 23 гадзін вечара. Ды і пражываць трэба там, дзе прапісаны. Для паездкі ў населеныя пункты памежнай зоны, патрэбна напісаць заяву і атрымаць дазвол, а для выезду за межы Рэспублікі Беларусь, нават у Расійскую Федэрацыю, патрэбны спецыяльныя візы. За некалькі парушэнняў магчыма дэпартацыя на радзіму і тады ўжо вучоба застанецца незавершанай. Пакуль што нашы замежныя студэнты падобных прыгодаў не мелі і варта думаць, што пасля такой шчырай, сяброўскай размовы з імі прадстаўнікоў органаў правапарадку і не будуць мець.
https://www.ggau.by/nowosti/2181-sustrecha-zamezhnykh-studenta-z-pradsta-nikami-organa-pravaparadku-grodna#sigProId9412229bb3