Яшчэ ад мінулай выставы хацеў набыць для сябе гатунак вінаграду "Кішміш Запарожскі" – гатунак без костак, ды яшчэ і дастаткова ранні. Вочы разбягаліся ад разнастайнасці прадстаўленых на выставе гатункаў вінаграду, іх афарбоўкі, формы і велічыні.
На гэты раз добра для сябе ўяўляў, што, каб іх такімі вырасціць, патрэбны пэўныя навыкі. Асобныя гатункі вырашчаны аматарамі ў цяпліцах. Ды яшчэ патрэбна надзейная хімічная ахова ад захворванняў. У гэтым годзе і на маім садовым участку вырасла добрая гронка вінаграду "Кадранка", іншыя гатункі, магчыма, з-за майскіх халадоў, асаблівага захаплення не выклікаюць. Ды і вінаградары пацвярджаюць, што вясеннія замаразкі сказаліся і на іх вінаградніках, асабліва на плантацыях, размешчаных у полі. Як заўсёды, на выставе з ранку да вечару было шмат наведвальнікаў, якія без набыцця якой расліны для сябе не заставаліся. Упершыню ў гэтым годзе былі прадстаўлены гатункі жоўтага і чырвонага кізілу. Жаданы кішміш для сябе я ўсё-такі набыў, праўда, ў нашага дацэнта Сяргея Собалева, які з'яўляецца галоўным арганізатарам гэтай выставы.
Падобная выстава-продаж садовых дрэў і ягадных кустоў адбудзецца 10-11 кастрычніка там жа, у галоўным корпусе аграрнага ўніверсітэта на Церашковай, 28.
https://www.ggau.by/nowosti/2171-4-5-verasnya-galo-nym-korpuse-gdau-adbylasya-tradytsyjnaya-vystava-vinagradu#sigProId872716d35f
Відэарэпартаж