Гэта адбылося 1 жніўня. За дзве гадзіны да імпрэзы ўручэння дыпломаў патэлефанаваў мой калега дацэнт Мікалай Кузняцоў і папрасіў папрысутнічаць і зрабіць колькі фотаздымкаў.
Заўважыў, што ў гэтым годзе на ўручэнні дыпломаў прысутнічалі шмат хто з бацькоў і сябраў нашых выпускнікоў. У гэтым годзе дыпломы атрымалі 40 спецыялістаў, якіх далёка не дастаткова да той колькасці, якую патрабуюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Шкада было расставацца са сваімі выхаванцамі і выкладчыкам факультэта, якія з'явіліся на ўручэнне дыпломаў, нягледзячы на час адпачынкаў.
За трыбунай выступаюць дэкан факультэту Віктар Малашка, першы прарэктар Аляксандр Дудук, дацэнт Мікалай Кузняцоў, нехта са студэнтаў. Выкладчыкам па традыцыі ўручаюцца кветкі. У гэтым годзе, акрамя дыпломаў, выпускнікі факультэта ветэрынарнай медыцыны атрымалі па нумару часопіса "Наше сельское хозяйство" і таўсценную кніжыцу па ветэрынарным заканадаўстве. Сам працэс уручэння дыпломаў і выданняў зняць практычна немагчыма, усё адбываецца так хутка, што фотаапарат не паспявае спрацоўваць і ўсё ж некалькі здымкаў магчыма прадставіць тут.
https://www.ggau.by/nowosti/2142-dyplomy-atrymali-pyatsikursniki-fakulteta-veterynarnaj-medytsyny#sigProId2fddad7bbd