Аб тым, што пачалася абарона дыпломных студэнтамі эканамічнага факультэта даведаўся з паведамлення, атрыманага Ўкантакце ад Перхата Атаева: "Здравствуйте! Я студент экономического факультета. У нас 4 числа защита дипломов. Вы не можете прийти и сфотографировать нас?».
Так сталася, што на маіх фотаздымках адлюстравана жыццё і вучоба студэнтаў з Туркменістану ад першага і да апошняга курса. Адмовіць не мог.
У гэтым годзе на эканамічным факультэце заканчваюць вучобу на стацыянарнай форме навучання 115 студэнтаў, якія паступілі пасля школы і 25 студэнтаў, якія займаліся па скарочанай форме навучання (БІСПА). Сярод іх 11 студэнтаў, якія прыехалі да нас на вучобу з Туркменістана. Якраз на іх абароне я і папрысутнічаў. У аўдыторыі ўсе дыпломнікі прысутнічалі разам і слухалі, як абараняюцца іх аднакурснікі. Пабыў нядоўга, але заўважыў, што трымаліся эканамісты дастаткова ўпэўнена і добра валодалі пры гэтым рускай мовай.
10 чэрвеня выпускнікі з Тукменістану атрымалі дыпломы, якія ім уручыў прарэктар Сяргей Тарасенка. У добры шлях і поспехаў у працы!
https://www.ggau.by/nowosti/2075-abarona-dyplomnykh-prats-studentami-ekanamichnaga-fakulteta#sigProId1608a835a1