Традыцыйны капуснік, ці апошні званок для студэнтаў пятага курса ФВМ адбыўся 30 мая ў актавай зале ўніверсітэта. У гэтым годзе выпуск невялікі, усяго 40 маладых спецыялістаў закончылі вучобу і як прагучала гэта ў выступах і рэктара Вітольда Казіміравіча Песціса, і дэкана факультэта Віктара Віктаравіча Малашкі, усе яны вельмі запатрабаваныя на прадпрыемствах АПК. Аднаго спецыяліста факультэт падрыхтаваў для Турцыі.
Было ўсё! Віншаванні і пажаданні на далейшае працоўнае і асабістае жыццё ад выкладчыкаў, такіх як ветурач у трэцім пакаленні Аляксандр Глаз, Юрый Бабёр, Дзяніс Харытонік. Для кожнай кафедры факультэта ветэрынарнай медыцыны былі ахвяраваны шыкоўныя тарты, а загадчыкі іх таксама выказалі некалькі цёплых слоў у адрас выпускнікоў, у якіх наперадзе яшчэ абарона дыпломных прац. Памятныя стужкі, дыпломы, граматы атрымалі ці не ўсе студэнты курса, хай сабе нават у самай смешнай намінацыі. На развітальны танец запрошаны любімыя выкладчыкі, а пасля гэтага прысутныя акунуліся ў атмасферу цудоўнага канцэрту, падрыхтаванага сіламі студэнтаў выпускнога курса. І сапраўды, канцэртная праграма была мабыць самая цікавая за апошнія гады. У добры шлях выпускнікі ФВМ.
https://www.ggau.by/nowosti/2041-vypuskny-kapusnik-studenta-5-kursa-fvm#sigProId156c9b931f