Паколькі дэканат завочнага аддзялення эканамічнага і бухгалтарскіх факультэтаў размяшчаецца ў корпусе факультэта ветэрынарнай медыцыны, то ўсе ведаюць, калі наступае час здачы дзяржаўных экзаменаў, якія праходзяць ў аўдыторыях № 15 і 37.
Ад студэнтаў даведаўся, што ў гэтым годзе ўпершыню атрымаюць 63 дыпломы студэнты, якія завочна завяршылі вучобу па спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт". Пакуль што дзяржэкзамены здаюць студэнты, якія працягвалі вучобу па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік" пасля заканчэння каледжаў. Іх колькасць максімальная – 145 выпускнікоў. 65 чалавек, якія паступалі пасля сярэдняй школы і вучыліся 5 гадоў, атрымаюць гэтую ж спецыяльнасць але экзамен у іх яшчэ наперадзе. Амаль аднолькавая колькасць выпускнікоў атрымае ў гэтым годзе дыпломы па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах АПК" (па сітэме НІСПА – 120 і пасля сярэдняй школы – 107). Акрамя студэнтаў з Беларусі, эканамічныя спецыяльнасці атрымліваюць і студэнты з Туркменістана. Гэтыя выпускнікі яшчэ не развітваюцца з універсітэтам, восенню яны прыедуць абараняць дыпломныя працы.
https://www.ggau.by/nowosti/2035-dzyarzha-nyya-ekzameny-zdayuts-zaraz-studenty-zavochniki-ekanamichnykh-spetsyyalnastsej#sigProId32e5c228bc