З 19 да 23 мая ва ўніверсітэце праходзілі курсы спецыялісты з галіны раслінаводства і з галіны жывёлагадоўлі. Ужо другі раз запар адбывалася вучоба яшчэ адной групы інспектараў, спецыялістаў абласных і раённых дзяржаўных інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.
На гэты раз на тыднёвыя курсы прыехалі 110 спецыялістаў. Штодня заняткі ў іх па раскладу з 8 да 18 гадзін, патрапіў на якія толькі ў самым заключным моманце лекцыі, якую чытала загадчык аддзела насенняводства РА "Белнасенне" Унуковіч Таццяна Іванаўна. Загаварыў, што на папярэдніх курсах было шмат пытанняў да дакладчыкаў, на што мне адказалі, што і ў гэты раз пытанняў пэўна ж не менш.
Завяршыліся і двухтыднёвыя курсы павышэння кваліфікацыі заатэхнікаў-селекцыянераў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей па буйной рагатай жывёле, на якіх разглядаліся пытанні пераводу дойнага статку з прывязі на беспрывязное ўтрыманне і машыннага даення кароў у залах з выкарыстаннем камп'ютарнай сістэмы кіравання статкам. Заняткі, у якіх прымалі ўдзел 26 слухачоў, праводзіліся ў камп'ютарных класах на БТФ і ФВМ. Асноўную частку іх праводзілі спецыялісты Гродзенскага прадстаўніцтва "Гомельагракамплект" Цыдзік Юрый Іванавіч і спецыяліст па праграмным забеспячэнні Чарэднік Павел Уладзіміравіч. Заняткі былі ў асноўным практычныя, мяне ўразіла тое, што курсанты добра ўмелі карыстацца камп'ютарам, нягледзячы на розны ўзрост удзельнікаў вучэбных груп. У апошні дзень вучобы яны здалі экзамен у выглядзе тэставання і атрымалі пасведчанні аб заканчэнні вучобы.
https://www.ggau.by/nowosti/2034-naviny-z-fakulteta-pavyshennya-kvalifikatsyi#sigProId25f76e0d07