У гэты дзень працавалі 10 секцый па розных накірунках навук: эканоміка, бухгалтарскі ўлік, сацыяльна-гуманітарныя навукі, заатэхнія, ветэрынарная медыцына і тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Такая колькасць секцый была размеркавана ў 5 навучальных карпусах універсітэта. Вядома ж, актыўнасць студэнтаў была не ўсюды аднолькавая, але пытанні да выступоўцаў задаваліся інтэнсіўна пад час маёй прысутнасці ў аўдыторыях. Як і штогод, працавалі студэнцкія журы, якія вызначалі першыя тры месцы, што ўзнагароджваюцца не толькі дыпломамі, але і грашова.
Мяне запрасілі ў аўдыторыю корпуса ІТФ, дзе студэнты рыхтавалі да ХVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі выкладчыкаў розныя печыва, у тым ліку сувенірныя млыны з салёнага цеста, якія спакойна можна захоўваць не менш як 5 гадоў. На біятэхналагічны факультэт, дзе працавала секцыя па заатэхніі, патрапіў пасля перапынку. Камісія ў вялікім складзе вызначала пераможцаў, пасля чаго яны былі ўзнагароджаны дыпломамі.
https://www.ggau.by/nowosti/2023-15-maya-va-niversitetse-adbylasya-khv-mizhnarodnaya-studentskaya-navukovaya-kanferentsyya#sigProIdc18f9ff0ed