Вучоба вышэйзгаданых спецыялістаў праходзіла на ФПК ГДАУ з 12 да 16 мая. Звяртае на сябе ўвагу перапоўненая аўдыторыя, у якой адбываюцца заняткі. Павышэнне кваліфікацыі за тыдзень прайшлі 116 асоб з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.
Заняткі праводзілі розныя высокапастаўленыя рэспубліканскія спецыялісты, але двойчы ў аўдыторыі я трапляў на лекцыі намесніка начальніка ГУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін" Івана Анатольевіча Рускіх.
Адразу бачна, што аўдыторыя добра падрыхтавана да ўспрыняцця неабходнага матэрыялу, таму пытанні слухачамі курсаў задаваліся адно за другім. За час вучобы курсанты атрымалі шмат новых ведаў у галіне апрабацыі бульбы, ільну, збожжавых і збожжабабавых, шматгадовых траў, пладовых і ягадных культур, сланечніку, кукурузы, крыжацветных культур.
https://www.ggau.by/nowosti/2022-vuchoba-inspektara-spetsyyalista-ablasnykh-i-rajonnykh-dzyarzha-nykh-inspektsyj#sigProId8eed2c2d79