Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт быў прызначаны Саветам па абароне доктарскіх дысертацый, як апаніруючая арганізацыя.
Павел Аляксандравіч рабіў свой выступ перад аўдыторыяй, у якой прысутнічалі дактары навук не толькі агранамічнага профілю, але і з іншых факультэтаў універсітэта. Дысертацыя прысвечаная навуковым асновам павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур (ільну-даўгунцу, рапсу яравога і сланечніку) у сістэме біялагічных і тэхналагічных фактараў.
Аўдыторыя не магла пакінуць дысертанта без пытанняў, пасля якіх свой водгук зачытаў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Генрых Мілоста. Падчас абмеркавання выступілі прафесар Канстанцін Каляда, рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, якія адзначылі высокі ўзровень і каштоўнасць навуковых даследаванняў дысертанта і пажадалі яму паспяховай абароны ў Савеце па абароне доктарскіх дысертацый.