Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, на якой я калісьці быў дыпломнікам у мікрабіёлага Путырскай Алены Міхайлаўны магчыма паўплывала на тое, што зараз сам з'яўляюся дацэнтам на кафедры мікрабіялогіі. І хоць кафедра мікрабіялогіі і эпізааталогіі стала асобнай і пераехала ў будынак факультэта ветэрынарнай медыцыны, часта наведваюся на трэці паверх, калі бываю ў галоўным корпусе.
Кафедра батанікі прываблівае сваімі светлымі добра абсталяванымі аўдыторыямі з вялікай колькасцю хатніх раслін на падаконніках. Адначасова з наведваннем студэнцкай канферэнцыі заглянуў і ў аўдыторыі, дзе праводзіліся заняткі выкладчыкамі кафедры ў студэнтаў I курса факультэта аховы раслін па батаніцы і ў II курса - па фізіялогіі раслін. Праўда, патрапіў на заняткі і па земляробству, якія праводзіў Пётр Леанідавіч Тарасенка з суседняй кафедры са студэнтамі завочнікамі 3-га курса агранамічнага факультэта. Некалькі фотаздымкаў зроблены і на кафедры мікрабіялогіі.
https://www.ggau.by/nowosti/1974-fotazamaljo-ki-z-zanyatka-drugoga-semestru#sigProId1eb15c0244