За два дні да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў актавай зале сабраліся вольныя ад заняткаў выкладчыкі і студэнты.
Спачатку супрацоўніц і студэнтак павіншаваў са святам рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, які ўзнагародзіў ганаровымі граматамі 15 жанчын з розных сфер дзейнасці ўніверсітэта. Ад мужчынскай паловы жанчын вітаў і дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гендрых Жолік.
Святочнае віншаванне ад намесніка дэкана агранамічнага факультэта Васіля Салея прагучала ў форме выкананай ім песні. А далей прысутных віншавалі сваімі выступамі студэнты, якія займаюцца ў розных гуртках самадзейнай творчасці. На сцэну адзін за другім выходзілі спевакі, выканаўцы сучасных танцаў і нават дзіцячы калектыў. Прысутныя бурнымі апладысментамі сустракалі выступоўцаў. У зале былі заўважаны студэнты і абітурыенты з далёкага замежжа.
https://www.ggau.by/nowosti/1968-6-sakavika-adbylasya-rachystasts-prysvechanaya-zhanchynam#sigProId851d189642