Толькі завяршылася імпрэза ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта аховы раслін, як да актавай залы накіраваліся выпускнікі біятэхналагічнага факультэта. Звярнула на сябе ўвагу шэсце ў мантыях, у якія прыбраліся прадстаўнікі дэканата, выкладчыкі факультэта.
Частка студэнтаў, якія паступалі на стацыянарную форму навучання, за гады вучобы перавялася на завочнае аддзяленне, і таму дыпломы 27 лютага атрымалі 30 выпускнікоў.
Факультэт ганарыцца сваім выпускам, бо менавіта яны адстойвалі гонар ўніверсітэта пры яго атэстацыі восенню мінулага года. Усе 100% студэнтаў 5 курса вытрымалі атэстацыю падчас сур'ёзнай праверкі. Яны добра здалі дзяржаўныя экзамены, а ў працэсе абароны дыпломных 5 работ былі рэкамендованы дзяржаўнай камісіяй, якую ўзначальваў Герой Беларусі, старшыня СВК "Прагрэс-Вярцялішкі" Васіль Апанасавіч Рэвяка, для ўкаранення ў вытворчасць. Зараз прыгадваюцца шматлікія перамогі сённяшніх выпускнікоў, якіх яны дасягнулі ў "Шоу першакурснікаў", КВЗ, спартыўных спаборніцтвах.
https://www.ggau.by/nowosti/1960-dyplomy-atrymali-vypuskniki-asno-naga-patoku-biyatekhnalagichnaga-fakulteta#sigProIda50db650ad