У гэты раз факультэт, які толькі на 10 гадоў маладзейшы за ўніверсітэт, развітаўся з 49-ым выпускам спецыялістаў, якія будуць працаваць у галінах аграхіміі, аховы раслін і каранціну. Дыпломы атрымалі 38 выпускнікоў.
За гады вучобы на курсе створаны 13 сем'яў, а калі пачалося ўзнагароджванне лепшых студэнтаў, то аказалася, што яшчэ ніколі на факультэце не было выпускаў з такой вялікай колькасцю абвязаных стужкамі "Лепшы актывіст, спартсмен...."
Са сцэны студэнтаў віталі і выказвалі свае пажаданні дэканы, рэктар, старшыні дзяржаўных экзаменацыйных камісій, якія прысутнічалі на "ГОСах" і абароне дыпломных прац і якія адзначалі добры ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў. Адну камісію ўзначальваў выпускнік 1960 года агранамічнага факультэта нашага ўніверсітэта (тады ГСГІ) Багдзевіч Іосіф Міхайлавіч, акадэмік НАН Беларусі, доктар с.-г.навук, прафесар, другую – выпускнік 1-га выпуску (1965) факультэта аховы раслін, доктар с.-г.навук, прафесар, галоўны рэдактар навуковага часопіса "Земляробства і ахова раслін " Сарачынскі Леанід Васільевіч. Пасля таго як выпускнікі з рук рэктара атрымалі дыпломы, адбыўся невялікі канцэрт, падчас якога прадстаўнікам кафедр факультэта былі ўручаны торты. На ўрачыстасці прысутнічалі студэнты ўсіх курсаў факультэта.
https://www.ggau.by/nowosti/1959-27-lyutaga-dyplomy-atrymali-vypuskniki-fakulteta-akhovy-raslin#sigProId559eb7a2b6