Навучальны год па традыцыі распачаўся з лінейкі. Яна праходзіла на фоне галоўнага корпусу, які ў выніку знешняга рамонту непазнавальна змяніўся. Ды і на пляцы пад нагамі замест асфальту з'явілася плітка. У 2013 годзе папрыгажэлі і інтэрнаты.
Пасля заканчэння лінейкі першакурснікі адправіліся на свае факультэты на арганізацыйныя сходы, а пасля на першыя ўніверсітэцкія лекцыі. За час вучобы на фотаздымках аказваецца практычна кожны студэнт універсітэта, які займаецца на біялагічных спецыяльнасцях.
Па традыцыі ў першых днях верасня ва ўніверсітэце праводзіцца выстава вінаграду, на якой кожны жадаючы можа набыць для сябе пасадкавы матэрыял не толькі самых розных гатункаў вінаграду, іншых культур, але і абмеркаваць са спецыялістамі ды садаводамі-аматарамі сакрэты дагляду гэтых культур.
Восень гэта і вялікая колькасць розных дзяржаўных экзаменаў і абаронаў дыпломных прац студэнтамі выпускных курсаў завочнай формы навучання. Гэта і падрыхтоўка да чарговай сесіі, адпрацоўкі, залікі і, нарэшце, экзамены, якія пакуль яшчэ працягваюцца. Было шмат імпрэзаў, аб якіх інфармацыя на сайце час ад часу з'яўлялася дзякуючы прафкаму, выхаваўчаму аддзелу, БРСМ, бібліятэцы і спартыўнаму клубу.
https://www.ggau.by/nowosti/1929-pershy-semestr-amal-zavyarshy-sya#sigProId7fcc45b3b6