Тыя, хто працуе ў жывёлагадоўлі даўно, і нядаўнія выпускнікі факультэта ветэрынарнай медыцыны на працягу трох месяцаў праходзілі павышэнне кваліфікацыі па штучным абсемяненні жывёлы пры кафедры акушэрства УА "ГДАУ".
Заняткі праводзіліся як ў аўдыторыях кафедры, так і на Гродзенскім мясакамбінаце. Былі і азнаямленчыя паездкі ў СВК "Прагрэс-Вярцялішкі", якія арганізоўваў і праводзіў адзін са старэйшых выкладчыкаў кафедры Казімір Казіміравіч Занеўскі.
На ўручэнні сертыфікатаў прысутнічалі амаль усе выкладчыкі кафедры акушэрства, якія вялі заняткі. Аляксандр Уладзіміравіч Глаз выступіў з прамовай, у якой патлумачыў, што і сам не мае такога сертыфіката, хаця мае вялікі практычны вопыт ў галіне абсемянення кароў, бо 6 гадоў працаваў у адной з гаспадарак, пакуль не стаў займацца навукай.
Прафесар параіў выкарыстоўваць атрыманыя веды ў практычнай працы і нічога не баяцца, а калі што з'явіцца незразумелым – тэлефанаваць на кафедру.
https://www.ggau.by/nowosti/1917-27-snezhnya-26-spetsyyalista-atrymali-sertyfikaty-spetsyyalista-4-kategoryi-pa-shtuchnym-absemyanenni-zhyvjoly#sigProId74e3783600