Прыемна было даведацца, што наш універсітэт летам поўнасцю выканаў план набору студэнтаў на ўсе факультэты. Хочацца спадзявацца, што і на завочную форму навучання набор адбудзецца.
Аб гэтым сведчаць радасныя твары тых, хто паступае. Не мог прайсці, каб не зрабіць некалькі фотаздымкаў. Бачна, што абітурыенты надта смелыя, бо не адмаўляліся ад фатаграфавання. І я іх запэўніваў – паступіце!
У фае заўважыў двух студэнтаў – з Туркменістана і адной з афрыканскіх краін. Пацікавіўся, на якой мове яны размаўляюць. Аказалася – на рускай, студэнт з Афрыкі закончыў наш аграрны ўніверсітэт, ажаніўся на беларускай дзяўчыне і застаўся тут на пастаяннае месца жыхарства. Зараз не памятаю, як яго клічуць, але памятаю, што фатаграфаваў яго яшчэ на першым курсе, а пасля – як выступаў на сцэне за свой факультэт, пазней –разам з дачкою...
https://www.ggau.by/nowosti/1901-iduts-ustupnyya-ekzameny-na-zavochnuyu-formu-navuchannya#sigProIde594c62e27