Збіраліся каля біятэхналагічнага корпуса, які бліжэй за астатнія размешчаны да месца святкавання Дня Незалежнасці Беларусі. Прадстаўніцтва нашага калектыву на гэты раз было высокім – рэктар Вітольд Песціс, прарэктар па выхаваўчай рабоце Фёдар Лявонаў, дэканы, загадчыкі кафедраў, а таксама выкладчыкі і студэнцкі актыў.
Калонай рушылі на плошчу Леніна, дзе на сцэне каля будынку гістарычнага архіва ўжо выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. На мітынгу выступіў губернатар Сямён Шапіра, які павіншаваў прысутных са святам. Лепшых працаўнікоў вобласці ўзнагародзілі букетамі кветак... Звязкі шароў былі адпраўлены ўдзельнікамі мітынгу ў паветра. Пасля мітынгу былі ўскладзены вянкі да помніка загінуўшым воінам, партызанам і падпольшчыкам у парку. Адбыўся невялікі парад войск Гродзенскага гарнізона, а на плошчы Жылібера можна было пазнаёміцца з вайсковай тэхнікай, якая маецца на іх узбраенні.
Другая сустрэча адбылася вечарам, калі мы таксама дружна прыйшлі, каб паўдзельнічаць у выкананні Гімна Беларусі і паглядзець на салют. Прадстаўнікі ўніверсітэта мелі пры сабе сімволіку грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
https://www.ggau.by/nowosti/1811-3-lipenya-supratso-niki-gdau-prynyali-dzel-u-svyatochnykh-imprezakh#sigProIde154fb603f