Чарговая навукова-метадычная канферэнцыя адбылася 24-25 мая 2013 года, аб чым паведамлялася на сайце яшчэ 29 мая. У гэтым годзе матэрыялы былі дасланы з 10 краін блізкага і далёкага замежжа. Пасля пленарнага паседжання працавалі ў трох секцыях, на якіх былі заслуханы найбольш цікавыя выступы і, безумоўна, усе выступы гасцей.
З наступнага года польская мова будзе таксама з'яўляцца адной з працоўных моў канферэнцыі. Гэта звязана з выпадкам на адной з секцый, калі дзяўчына родам з Украіны, якая займаецца ў дактарантуры ў Польшчы, рабіла даклад на ангельскай мове. І толькі пасля яго завяршэння ўсе даведаліся, што яна добра валодае і рускай мовай.
Культурная праграма канферэнцыі складалася з двух частак: у першы день наведалі Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы", на другі дзень – экскурсія па гораду. Такі нефармальны працяг канферэнцыі вельмі важны, паколькі ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца яе ўдзельнікамі. Напрыклад, мяне ўзрадавала інфармацыя літоўскіх вучоных, якія паабяцалі, што восенню мы яшчэ спаткаемся, паколькі, як мікрабіёлаг, я магу ўдзельнічаць у нейкім агульным з імі навуковым праекце.
У "Каробчыцах" заўсёды добрая кухня, але калі стравы, прыгатаваны супрацоўнікамі ўніверсітэта, якія маюць адносіны да метадычнага аддзела, яны здаюцца яшчэ смачнейшымі. За вячэрай з невялікімі прамовамі, якія датычылі вынікаў канферэнцыі, выступілі практычна ўсе. Упершыню мы пазнаёміліся з працай каваля, які вырабіў сувенірныя грошы для тых, хто пажадаў іх набыць. Было цікава пазнаёміцца і з ліцэнзійнай вытворчасцю гарэлкі ў маёнтку, якая, мабыць, ніколькі не саступае "крышталяўскай". Нешта падобнае даводзілася спрабаваць толькі пры наведванні Белавежскай пушчы.
Ад'ехалі да горада двума аўтобусамі. Госці – ў інтэрнат, які мае ўмовы не горшыя за іншы атэль, а гаспадароў развезлі амаль да хаты. На наступны дзень экскурсія па горадзе для тых, хто застаўся, пачалася ад будынка біятэхналагічнага факультэта, які з 1951 года размяшчаецца ў будынку былога рамеснага вучылішча, пабудаванага ў 1913 годзе. Госці убачылі будынкі, у якіх жылі Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка, праваслаўныя і каталіцкія храмы горада, Музей-аптэку, цэнтральную харальную сінагогу, Стары і Новы замак. Нам пашчасціла пачуць духоўныя песні, якія выконвалі падчас службы ў Ніжняй царкве святары амаль з усёй вобласці... Мы толькі спрабавалі здагадацца, з якой нагоды была тая служба.
https://www.ggau.by/nowosti/1800-dadatkova-ab-vi-mizhnarodnaj-navukova-metadychnaj-kanferentsyi#sigProId269a484c53