Культурная праграма была арганізавана для гасцей інжынерна-тэхналагічнага факультэта. Пасля канферэнцыі супрацоўнікі факультэта і госці сабраліся на некалькі гадзін у адным з залаў нашай сталовай, каб працягнуць знаёмства ўжо ў нефармальнай абстаноўцы. Пасля вячэры яшчэ прагуляліся па вячэрняму Гродна.
Зранку пасля гарбаты адправіліся на экскурсію па горадзе, каб мець прадстаўленне аб яго гісторыі і архітэктуры. Можна сказаць, што экскурсія была кароткай, бо трэба было спяшыць на Аўгустоўскі канал, па дарозе на які і я ўпершыню пабываў з гасцямі ў раёне форта № 1. Як аказалася, форт хаця часткова і разбураны, але пачышчаны ад смецця. Ад ворага ён быў добра замаскіраваны, з яго можна было трымаць пад агнём вялікія прасторы. Наступныя фарты былі размешчаны на адлегласці 800 метраў, як сказаў адзін з мясцовых жыхароў, але на аўтобусе мы ехалі да форта № 2 неяк доўга. Абед, у меню якога былі ў асноўным шашлыкі, якія прыгатавалі аспіранты факультэта, адбыўся на Аўгустоўскім канале. Частка гасцей павінна была ад'ехаць раней, і іх адвезлі на машыне. Астатнія паглядзелі на шлюзаванне цеплахода "Нёман", а па дарозе да Гродна заехалі ў Свяцк і да фартоў каля Навумавічаў.
https://www.ggau.by/nowosti/1799-ekskursii-dlya-gastsej-navukova-praktychnaj-kanferentsyi#sigProId5ccfff8edb