Першы этап гэтай канферэнцыі праходзіў 17 мая 2013 года. Паседжанні адбыліся на ўсіх секцыях, за выключэннем секцый па "Заатэхніі" і "Ветэрынарнай медыцыне", якія былі запланаваны на чэрвень.
Ізноў жа свой маршрут наведвання секцый пачаў з галоўнага конкурса, з секцыі "Аграномія", на якой было і запланавана шмат выступаў, ды аказалася і шмат жадаючых выступіць. Частку дакладчыкаў вырашылі перакінуць на секцыю "Аховы раслін". Было шмат гасцей з іншых універсітэтаў ды інстытутаў НАН Беларусі. Сярод гасцей заўважыў і старога знаёмага Васіля Бахмана, які ўдзельнічаў у нашай канферэнцыі некалькі гадоў назад, калі быў яшчэ студэнтам Омскага аграрнага ўніверсітэта, а зараз ён ужо вучыцца ў аспірантуры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева. Тэмай яго выступу была груша, на што я адразу зрабіў заўвагу, што наўрад ці грушы ў Маскве растуць. І здаецца, Васіль з гэтым згадзіўся.
На інжынерна-тэхналагічным факультэце сустрэў знаёмыя твары вядучых спецыялістаў з Магілёва, Мінска, Баранавічаў, якія працуюць у галіне тэхналогіі перапрацоўкі жывёльнай і расліннай харчовай прадукцыі і не першы раз ўдзельнічаюць у нашых навуковых канферэнцыях. На паседжанні прысутнічаў і выступіў прарэктар па навуковай працы Сяргей Анатольевіч Тарасенка.
Актыўна праходзілі і секцыі на эканамічным і бухгалтарскім факультэтах.
https://www.ggau.by/nowosti/1795-xvi-mizhnarodnaya-navukova-praktychnaya-kanferentsyya-suchasnyya-tekhnalogii-selskagaspadarchaj-vytvorchastsi#sigProIdf96fa4956d