7 і 8 мая супрацоўнікі аграрнага ўніверсітэта наведалі практычна ўсе школы Гродзенскай вобласці, каб яшчэ раз нагадаць выпускнікам аб існуючай магчымасці паступіць ў ГДАУ. Як ніколі, у гэтым годзе ў абітурыентаў ёсць павышаныя шансы паступіць на бюджэтную форму навучання ва ўніверсітэты рэспублікі, што звязана з адносна невялікай колькасцю выпускнікоў школ.
У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце існуюць як факультэты з 60 і 50-гадовай гісторыяй (агранамічны, біятэхналагічны, факультэт аховы раслін), так і больш маладыя (ветэрынарны, эканамічны, бухгалтарскі, інжынерна-тэхналагічны, які выпускае спецыялістаў па пераапрацоўцы і захоўванні жывёльнай (мяса, малако) і расліннай харчовай прадукцыі).
Я з групай іншых супрацоўнікаў з місіяй прафарыентацыі наведаў Навагрудскі раён. Хацелася бы адзначыць, што нас добра прымалі ва ўсіх школах як кіраўніцтва, так і вучні. У некалькіх класах зрабіў фотаздымкі, прадстаўленыя ніжэй.
https://www.ggau.by/nowosti/1763-prafaryentatsyjnaya-pratsa-syarod-buduchykh-abituryenta-pratsyagvalasya-i-mai-mesyatsy#sigProId3d13086cc2