Пры ўручэнні дыпломаў 28 лютага не прысутнічаў, але ўсё роўна зрабіў некалькі фотаздымкаў у дзень, які запомніцца нашым выпускнікам аграфаку і факультэта аховы раслін надоўга. З усімі імі былі знаёмыя, так як у плане навучання абавязковым прадметам ідзе сельскагаспадарчая мікрабіялогія, веды па якой неабходны ў будучай працы. Выпускаліся тут і мае дыпломнікі.
Магчыма, з цягам часу нехта і пакіне працу па спецыяльнасці, але ж большая частка спецыялістаў знойдзе сябе ў галіне сельскай гаспадаркі, як гэта зрабілі іх папярэднікі. Даведваемся аб поспехах нашых выпускнікоў пад час іх спатканняў праз 10, 20, 30 і 40 гадоў. Практычна ўсе спецыялісты рэгулярна праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў сценах роднай Альма Матэр. І, як бы то ні было, але кожны з іх мае сваю старонку ў розных сацыяльных сетках Інтэрнэту, дзе яны лёгка адшукваюцца па месцы атрымання вышэйшай адукацыі – "ГГАУ". У гэтым годзе закончылі вучобу 54 студэнты асноўнага патоку аграфаку і 64 студэнты факультэту аховы раслін.
https://www.ggau.by/nowosti/1675-dva-fakultety-agranamichny-i-akhovy-raslin-vydali-dyplomy-svaim-vypusknikam-2013-goda#sigProIdb86340abf3